Наш погляд

Штодзённа мы сутыкаемся з нечаканым ростам складанасці (звестак, змесціва) ведаў. Пад складанасцю мы разумеем памер, шматлікасць, прасторавае і часовае распаўсюджванне ведаў і непрадказальную дынаміку зменаў ведаў, якія невядомы не толькі пры распрацоўцы, але, і падчас выкарыстання. Відавочным прыкладам гэтага з'яўляецца Сеціва і ўсе матэрыялы, а таксама мультымедыя, якія ўвесь час робяцца даступнымі анлайн. Наша мэта ў гэтым даследаванні складаецца ў прапанове новага падыходу, які здольны справіцца з гэтым узроўнем складанасці і, як мы спадзяемся, здольнага вырашыць некаторыя праблемы маштабавання, якія існуюць у сённяшніх тэхналогіях падання звестак і ведаў. Асноўнай ідэяй з'яўляецца прапанова падыходу "знізу-уверх", дзе разнастайнасць ведаў успрымаецца за асаблівасць, якая мусіць быць падтрымана і скарыстана, а не як недахоп, які павінен быць утоены нейкім агульным падыходам. Прапанаванае рашэнне зводзіцца да змены парадыгмы з падыходу, дзе веды атрымоўваюцца спалучэннем простых блокаў, на падыход, паводле якога, новыя веды атрымліваюць шляхам адаптацыі існуючых ведаў падчас праектавання ці выкарыстання. Звычайна мы будзем надбудоўваць новыя веды на паверхні шчыльна зьвязаных частак ведаў што ўжо існуюць. Веды больш не будуць стварацца "з нуля", а ўсё больш і больш дадавацца за кошт адаптацыі існуючых ведаў, часта падчас выкарыстання ў выніку працэсса эвалюцыі. Гэты працэс не будзе заўсёды кантралявацца ці планавацца звонку, але хутчэй будзе выклікацца зменамі, якія ўспрынятыя ў асяроддзі, у якое ўладжанны сістэмы па апрацоўцы ведаў.

Галоўная цяжкасьць заключаецца ў тым, каб спраектаваць метады і прылады, якія дазволяць эфектыўна праектаваць шляхам аб'яднання, выкарыстання і кантралявання эфектаў узнікнення новых уласцівасцяў ведаў. Гэта вядзе да прапановы распрацавання адаптыўных і, пры неабходнасці, самаадаптыўных сістэмаў захавання і апрацоўкі ведаў,а таксама да прапановы распрацавання новай метадалогіі, дзеля стварэння і кіравання ведамі, якую мы завем "Кіраванне Разнастайнасцю ў Ведах пасродкам Адаптацыі" (Managing Diversity in Knowledge by Adaptation).

Фаусто Джункілья (лідэр праэкту)
Трэнта, 3:52, 5 мая 2006.

Перакладзена Танкоевым Іванам


Наша Визија (Serbian) Алсын хараа(Mongolian) A Nossa Céljaink (Hungarian) Notre vision (Francais) Tầm nhìn của chúng tôi (Vietnamese) ഞങ്ങളുടെ കാഴ്ചപ്പാട് (Malayalam) Nuestra visión (Spanish) আমাদের লক্ষ্য(Bengali) हाम्रो परिकल्पना(Nepali) हमारी परिकल्पना(Hindi) 우리의 연구 비젼(Korean) Vizyonumuz (Turkish) Մեր տեսակետը (Armenian) Нашата визија (Macedonian) Perspectiva noastră (Romanian) La Nostra Vision (Italian) Unsere Vision (German) Наш погляд (Belorussian) Vår vision (Swedish) Взгляд в будущее (Russian) لغات اختلاف المعرفه (Arabic) Our Vision (English)